Мода вальнадумцаў

Непрадузятая інфармацыя

яшчэ ніколі не выглядала так прывабна

Адзенне распрададзена

Як выглядае свабода? Права адчуваць, думаць, казаць і пратэставаць - выказвае твар або тое, што мы носім? Свабода пранізвае ўсё, што мы робім. Калекцыя Uncensored адлюстроўвае нашую барацьбу супраць цэнзуры і падтрымку свабоды выказванняў ва ўсім свеце.

Свабодны доступ да інфармацыі азначае, што кожны чалавек – незалежна ад месцазнаходжання – мае права на ўласнае меркаванне. Таму на нашым адзенні вы знойдзеце спіс карысных інструментаў для абыходу цэнзуры.

Калекцыя

Калекцыю Uncensored DW стварыла разам з берлінскім дызайнерам Марка Скаяна.

На этыкетках нашага адзення вы знойдзеце інструкцыю, як карыстацца прыкладаннямі для абыходу цэнзуры, а даход ад продажу калекцыі пойдзе на добрую справу: у Камітэт па абароне журналістаў (CPJ). Гэта незалежная недзяржаўная арганізацыя, якая абараняе свабоду медыяў ва ўсім свеце. Пра яе дзейнасць можна даведацца на cpj.org.

f
r
e
e
d
o
m

Прыкладанні

Карыстайцеся актуальнай і праўдзівай інфармацыяй

У вас ёсць праблема з доступам да інфармацыі, якой можна давяраць? З дапамогай розных прыкладанняў мы хочам дапамагчы вам абысці цэнзуру і непраўдзівую інфармацыю. Дзякуючы гэтым інструментам вы зможаце чытаць навіны DW – незалежна ад таго, дзе вы знаходзіцеся:

Дзякуючы шматузроўневаму шыфраванню браўзер Tor, або “цыбульны” браўзер, дапамагае карыстальнікам захаваць прыватнасць у інтэрнэце і атрымаць доступ да заблакаваных сайтаў. Спампаваць яго можна тут: www.torproject.org/de/download. Скапіюйце спасылку www.dwnewsgngmhlplxy6o2twtfgjnrnjxbegbwqx6wnotdhkzt562tszfid.onion, каб атрымліваць непрадузятыя навіны і інфармацыю.

Psiphon – яшчэ адзін інструмент, які дапамагае абыходзіць цэнзуру з дапамогай сеткі розных проксі-сервераў. Калі хочаце карыстацца Psiphon, напішыце наўпрост DW: dw-w@psiphon3.com.